2013-09-01 15:14:11

Францішак перад “Анёл Панскі” аб'явіў аб Дні малітвы за мір у Сірыі (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Ніколі больш вайны. Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць, сказаў папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец вырашыў, што 7 верасня, у вігілію Нараджэння Панны Марыі, адбудзецца сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце. “Дарагія браты і сёстры,- звярнуўся Папа да прысутных вернікаў і пілігрымаў. Сёння хачу выказаць крык, які з вялікім неспакоем узносіцца з усіх куткоў зямлі, ад кожнага народу, кожнага сэрца, ад адзінай вялікай сям’і , якой з’яўляецца чалавецтва: гэта крык за мір! Крык, які гучыць цвёрда: мы хочам міру ва ўсім свеце, мы хочам быць мужчынамі і жанчынамі міру, хочам, каб у нашым грамадстве, якое пакутуе ад падзелаў і канфліктаў, наступіў мір; ніколі больш вайна! Ніколі больш вайны! Мір з’яўляецца каштоўным дарам, які трэба пашыраць і абараняць.

З асаблівым цярпеннем і занепакоеннем я сачу са шматлікімі канфліктамі, якія існуюць на нашай зямлі. Але ў гэтыя дні маё сэрца глыбока зранена тым, што адбываецца ў Сірыі, і смуткуе дзеля драматычных падзей, якія там адбываюцца. Скіроўваю настойлівы заклік за мір, заклік, які нараджаецца ўнутры майго сэрца! Сколькі ж пакут і знішчэння, сколькі болю спрычыніла і яшчэ спрычыніць прымяненне зброі ў гэтай пакутуючай краіне, асабліва сярод мірнага і бездапаможнага насельніцтва! Падумайма: сколькі ж дзяцей не зможа ўбачыць святла будучыні! З асаблівай рашучасцю асуджю ўжыванне хімічнай зброі. Скажу вам, што ў думках і сэрцы маю яшчэ жывыя карціны з апошніх дзён! Існуе Божы суд, а таксама суд гісторыі адносна нашых дзеянняў, ад якіх немагчыма ўцячы! Ніколі не бывае так, каб насілле вяло да міру. Вайна спрычыняе вайну, насілле спараджае насілле!

З усіх сіл, заклікаю бакі канфлікту, каб паслухалі голасу свайго сумлення, каб не замыкаліся ў сваіх уласных інтарэсах, але каб глядзелі на другога чалавека як на брата, і рашуча і з мужнасцю ўзнімалі шлях сустрэчаў і перамоваў, перамагаючы сляпыя супрацьстаўленні. З аднолькавай сілай заклікаю таксама міжнародную супольнасць прыкласці ўсе намаганні для спрыяння ясным ініцыятывам на карысць міру ў гэтай краіне, якія мелі б за аснову дыялог і перамовы, для дабра ўсяго сірыйскага насельніцтва.

Няхай не абмінаюцца ніякія высілкі, якія гарантавалі б гуманітарную дапамогу тым, хто пацярпеў ад гэтага жудаснага канфлікту, асабліва перасяленцам у гэтай краіне і ўцекачам з суседніх краін. Супрацоўнікам гуманітарных арганізацый, якія імкнуцца палегчыць пакуты насельніцтва, няхай будзе запэўнена ім магчымасць несці неабходную дапамогу

Што мы можам зрабіць для міру ў свеце? Па словах Папы Яна ХХІІІ: на ўсіх ляжыць абавязак аднаўленне адносін суіснавання ў справядлівасці і любові (Pacem in Terris [ 11 красавіка 1963 года ] : . AAS 55 [ 1963 ] , 301-302 ). Няхай ланцуг дзеянняў на карысць міру аб'яднае ўсіх мужчын і жанчын добрай волі! Гэты моцны і тэрміновы заклік скіроўваю да ўсяго Каталіцкага Касцёла, але які пашыраю таксама на ўсіх хрысціян іншых канфесій, мужчын і жанчын кожнай рэлігіі, а таксама на тых братоў і сёстраў, якія не веруючыя: мір з'яўляецца дабром, якое пераадольвае ўсе бар’еры, таму што гэта дабро ўсяго чалавецтва.

Паўтараю ўголас: не культура вайны, культура канфлікту будуюць суіснаванне ў народах і паміж народамі, але толькі культура сустрэч і дыялогу з'яўляецца адзіным шляхам, які вядзе да міру. Няхай крык да міру ўзносіцца высока, каб дасягнуў сэрцы ўсіх людзей, і каб усе склалі зброю і дазволілі, каб кіравала імі жаданне міру.

Па гэтай прычыне, браты і сёстры, я вырашыў абвясціць ва ўсім Касцёле дзень 7 верасня, у вігілію свята Нараджэння Панны Марыі, Каралевы Міру, днём посту і малітвы у інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе, і ва ўсім свеце. Заклікаю далучыцца да гэтай ініцыятывы, у спосаб, які прызнаюць сабе за адпаведны, братоў хрысціян не католікаў і тых, хто належаць да іншых рэлігій, а таксама людзей добрай волі .

7 верасня мы збярэмся тут на плошчы Святога Пятра, з 19.00 да 24.00 на малітве, у духу пакаяння, каб прасіць у Бога гэтага вялікага дару міру для любімай сірыйскай нацыі і ў інтэнцыі пераадолення ўсіх канфліктных сітуацый і насілля ў свеце. Чалавецтва мае патрэбу бачыць жэсты міру і пачуць словы надзеі і суцяшэння! Прашу ўсе мясцовыя Касцёлы, каб адзначаючы гэты дзень посту, арганізавалі таксама некаторыя літургічны набажэнствы ў гэтай інтэнцыі.

Папросім Марыю, каб дапамагала нам адказаць на насілле, канфлікты і войны, сілай дыялогу, прымірэння і любові. Яна Маці: няхай дапаможа нам знайсці мір. Мы ўсе Яе дзеці. Дапамажы нам, Марыя, пераадолець гэты цяжкі момант, і спрыяць кожны дзень і ў кожным асяроддзі пабудове сапраўднай культуру сустрэчы і міру. Марыя, Каралева міру, маліся за нас !”.

Пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец прывітаў розныя групы прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў. Папа нагадаў сведчанні “двух сведкаў Евангелля”, румынскага святара Уладзіміра Гіку, які быў беатыфікаваны ў Бухарэшце 31 жніўня, і італьянскага святара Антоніа Франко, якога беатыфікацыя адбудзецца 2 верасня ў сіцылійскай Месіне.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.