2013-09-10 12:09:51

Арцыбіскуп Паралін: мір – адзін з галоўных клопатаў ватыканскай дыпламатыі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Пьетра Паралін, новапрызначаны Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, адзначыў, што клопат пра мір у свеце заўсёды знаходзіўся ў цэнтры ўвагі Рымскіх Пантыфікаў. Паводле ватыканcкага дыпламата, Францішак працягвае шлях Бэнэдыкта ХV, які прыкладаў шмат намаганняў, каб не дапусціць пачатку І Сусветнай вайны. У інтэрв’ю венесуэльскаму часопісу “Diario Católico” іерарх нагадаў таксама пра дзейнасць Пія ХІІ, які падчас ІІ Сусветнай вайны, імкнуўся зблізіць людзей паміж сабой і праз гэта дасягнуць міру. Ён падзяліўся, што “быў непасрэдным сведкам” намаганняў Яна Паўла ІІ па прадухіленні вайны ў Іраку. “Мне здаецца, што папа Францішак ідзе тым самым шляхам: шляхам самага галоўнага клопату Апостальскай Сталіцы, якім з’яўляецца мір у свеце”, - сказаў арцыбіскуп Паралін.

Іерарх адзначыў, што захаванне міру ў свеце не з’яўляецца мэтай працы ватыканскай дыпламатыі, але напэўна, адной з прычын яе існавання. Паводле арцыбіскупа Параліна дыпламатыя Апостальскай Сталіцы мае добрую рэпутацыю ў свеце, таму што дзейнічае па-над нацыянальнымі інтарэсамі, часта вельмі асаблівымі. Ён дадаў, што дзеянні Святога Пасаду заўсёды скіраваны на агульнае дабро чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.