2013-09-12 10:15:23

Галоўныя мерапрыемствы з удзелам Папы на бліжэйшыя месяцы


RealAudioMP3 На працягу бліжэйшых трох месяцаў папа Францішак прыме ўдзел у шэрагу буйных мерапрыемстваў. 22 верасня Святы Айцец дзейсніць душпастырскі візіт на Сардзінію і наведае мясцовы санктуарый Маці Божай Банарскай. Праз тыдзень пасля гэтага, 29 верасня, ён ўзначаліць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра з нагоды Дня катэхетаў, а ў апошні дзень верасня, Пантыфік прыме ўдзел у кансісторыі, падчас якога будзе абвешчана дата кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ і бл. Яна ХХІІІ. У кастрычніку Папу чакаюць чатыры вялікія падзеі. Ва ўспамін св. Францішка, 4 кастрычніка, ён наведае Асізі. 12 кастрычніка ўзначаліць марыйную малітву на плошчы св. Пятра, а на наступны дзень св. Імшу з нагоды Марыйнага дня, абвешчанага Папскай радай па новай евангелізацыі. Апошняй буйной падзеяй гэтага месяца будзе літургія з нагоды Дня сем’яў. Святы Айцец узначаліць яе 27 кастрычніка на плошчы св. Пятра.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых Францішак наведае рымскія могілкі “Верана”, а ва ўспамін усіх памерлых вернікаў памоліцца за сваіх памерлых папярэднікаў на пасадзе св. Пятра ў гротах ватыканскай базылікі. 4 лістапада Папа будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў памерлых на працягу мінулага года. Ва ўрачытсасць Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада, на плошчы св. Пятра адбудзецца літургія і ўрачыстае закрыццё Года веры, якое узначаліць Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.