2013-10-02 13:15:02

“Веру, ведаю, разумею”. Лячэнне духоўных хвароб: сардэчная цеплыня і спагада


RealAudioMP3 Папа Францішак часта заклікае выйсці па-за ўласныя рамкі, высці за межы закрытасці і ўласнага “я”. Ён неаднаразова гаварыў, што там, дзе ёсць закрытасць, на падабенства закрытага пакою, збіраецца вільгаць і развіваюцца хваробы. Гэтыя хваробы тычацца не толькі фізічнага стану чалавека, але і духоўнага. Калі сэрца яго закраваецца, яно паралізуецца эгаізмам, у яго пранікаюць сум, адчуванне адзіноты, рэўнасць, абыякасць і многія іншыя хваробы, распазнаць якія вельмі складана. Іх сімптомы можна ўбачыць у канкрэтных жыццёвых сітуацыях, у якіх праяўляецца, на колькі яны абумоўліваюць нашы выбары. Менавіта пра духоўныя хваробы і спосабы іх лячэння мы пачнем размаўляць у рамках нашай рубрыкі.

Духоўныя хваробы складана выявіць самаму і тым больш прадухіліць і лячыць. Для гэтага мы маем патрэбу ў Божым слове, святле, якое дапамагае ўбачыць, кім з’яўляемся. Езус – гэта сапраўдны ўрач, які дапамагае вылечыцца ад нячыстых духаў. Яго слова патрэбна, каб адкрыліся нашы вочы і ў наша сэрца ўвайшла моц, здольная перамяніць яго. Ён хоча, каб мы вышлі з рабства закрытасці і закаханасці ў саміх сябе, насустрач сапраўднаму аздараўленню, уваскрасенню сэрца і любові.

Нашы разважанні мы пачнем з адной з самых падступных хваробаў – цеплыні. Цеплыня нам уяўляецца рацыянальнай і бясшкоднай. Мы часта лічым яе раўнавагай, неабходнай, каб не трапіць у перабольшаныя пачуцці і прабываць у камфорце. Гарачае ці халоднае сёння не ў модзе. Мы баімся гарачага, таму што яно звязана з прывязанасцю да іншых, моцнымі пачуццямі, поўнай адданасцю. У той жа час, мы адчуваем сябе некамфорта будучы зусім халоднымі. І такім чынам, аддаем перавагу цеплыні.

Але наконт яе вельмі ясна кажа кніга Апакаліпсіса (3, 15-20): “Ведаю твае справы: ты ні халодны, ні гарачы. О, калі б ты быў халодны ці гарачы! Але таму, што ты цёплы, а не гарачы і не халодны, выплюну цябе з вуснаў Маіх. Бо ты кажаш: “Я багаты і разбагацеў, і ні ў чым не маю патрэбы”, а не ведаеш, што ты няшчасны, і варты жалю, і ўбогі, і сляпы, і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб ты разбагацеў, і белую шату, каб ты апрануўся і каб не быў бачны сорам галечы тваёй. Бальзамам памаж вочы свае, каб бачыць. Каго Я люблю, тых дакараю і выхоўваю. Таму будзь руплівы і пакайся. Вось стаю каля дзвярэй і стукаю. Калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, а ён са Мною”.

Калі задавольваемся тым, што маем, наша сэрца пачынае думаць, што больш нічога не можам зрабіць і трэба пакінуць рэчы, так, як ёсць. Мы больш не хочам рызыкаваць, будаваць тое, чаго няма, задавольваемся тым, што маем і кім з’яўляемся. Навошта нам спрабаваць гарачае ці халоднае, калі можна жыць камфортна?

Цеплыня – гэта задаволенасць павярхоўнай любоўю. Усе кажуць пра любоў, але не ўсе з’яўляюцца людзьмі, якія любяць. Магчыма, Каін таксама любіў свайго брата. Але больш любіў самаго сябе, уласную ролю, свае меркаванні. Гэта не важна, што ты любіш, нават “вельмі”. Важна любіць “больш”. Сапраўдная любоў заключаецца ў тым, каб аддаваць перавагу іншаму перад самім сабой, каб узяць тое, што табе належыць і падарыць яму. Сапраўдная любоў ніколі не бывае цёплай, а яе галоўным ворагам з’яўляецца не холаднасць, якая лёгка выяўляецца, але менавіта цеплыня, такая падступная і банальная! Быць гарачымі, азначае не толькі любіць кагосьці, але любіць няхай і “мала”, але “больш” чым самаго сябе.

Цеплыня спакушае нас быць “ні гарачымі, ні халоднымі”. Цёплае сэрца становіцца лёгкай здабычай для зла. Яму нашмат прасцей увасці ў сэрца чалавека, які не хоча намаганняў, болю, якога ўсё задавальняе. Нашмат лягчэй навярнуцца грэшніку, чым абудзіцца са сну таму, хто мае цёплае сэрца.

Цеплыня не дае нам магчымасці сустрэцца з братамі Езуса, таму што гасіць усе пачуцці, прыводзіць да страты адчування патрэбы ў пераменах. Калі становімся цёплымі, усё нам падаецца складаным і немагчымым. Мы больш не робім вялікіх выбараў з-за страху перад пакутамі і дыскамфортам.

Як лячыць цеплыню? Канешне, не з дапамогай вялікіх спраў, якія мы проста будзем не ў стане рэалізаваць і пачнем меркаваць, што лепш усё пакінуць, як ёсць. Адказаць на гэта пытанне дапаможа евангельскае апавяданне пра вучняў, якіх Хрыстус сустрэў па дарозе ў Эмаўс. Іх сэрцы былі цёплымі з прычыны расчаравання. Але адчуўшы любоў і прысутнасць Бога іх вочы адкрыліся і сэрцы пачалі гарэць у грудзях.

Першай тэрапіяй ад цёплага сэрца з’яўляецца адчуванне любові Бога, Які крочыць разам з намі і суправаджае ў нашых турботах. Другой – спагада да бліжніх, калі прымаем як свае іх пачуцці і спрабуем дапамагчы, на падабенства вучняў з Эмаўс, якія распазналі Хрыста менавіта ў ламанні хлеба і не хацелі Яго адпускаць, бо было ўжо позна на двары.








All the contents on this site are copyrighted ©.