2013-10-05 10:48:23

Беларускі святар-дыпламат стаў капеланам Яго Святасці Папы


RealAudioMP3 1 кастрычніка 2013 г. Святы Айцец Францішак далучыў да ліку сваіх капеланаў кс. Аляксандра Рагіню, святара Віцебскай дыяцэзіі, які з 2010 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, ён скончыў адну з самых прэстыжных навучальных устаноў Каталіцкага Касцёла – Папскую дыпламатычную акадэмію (Pontificia Accademia Ecclesiastica), якая займаецца падрыхтоўкай святароў да дыпламатычнай службы Апостальскай Сталіцы, а таксама да працы ў Дзяржаўным сакратарыяце Святога Пасаду. Кс. прэлат Рагіня на самым пачатку сваёй дыпламатычнай кар’еры працаваў у ватыканскім прадстаўніцтве ў Эквадоры, зараз жа з’яўляецца сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Астане.

Ганаровы тытул капелана Яго Святасці Папы (лац. Cappellanis Sanctitatis Suae) – гэта знак прызнання духоўных заслуг святара перад Касцёлам. Ён мае права насіць чорную сутану з фіялетавымі элементамі, і накладаць на яе фіялетавы пас. Капелана традыцыйна называюць прэлатам.







All the contents on this site are copyrighted ©.