2013-10-14 13:31:59

Папа зрабіў прызначэнні на будучую сесію Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 У сувязі з набліжэннем ІІІ надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, якая адбудзецца ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г., папа Францішак зрабіў некаторыя прызначэнні. 14 кастрычніка 2013 г. Святы Айцец прызначыў Генеральнага рэлятара будучага Сінода Біскупаў, якім стаў венгерскі кардынал Пэтэр Эрдо, арцыбіскуп Эстэргом-Будапешскі, а таксама спецыяльнага сакратара Сінода Біскупаў, якім стаў італьянскі арцыбіскуп Кьеці-Васты, Бруна Фортэ. Тэмай наступнай надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў будуць “Душпастрыскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”.Сінод з’яўляецца сустрэчай прадстаўнікоў епіскапатаў з розных рэгіёнаў свету для абмеркавання пытанняў, звязаных з дзейнасцю Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.