2013-10-24 12:12:46

Гаміліі папы Францішка выдадзены асобным зборнікам


RealAudioMP3 Частка гамілій папы Францішка, прамоўленых падчас ранішніх св. Імшаў у капліцы ватыканскага Дому св. Марты, выйшла асобным зборнікам. У кнізе, падрыхтаванай Ватыканскім выдавецтвам і газетай “L’Osservatore Romano”, змешчаны каментары Папы да літургічных чытанняў за перыяд з 22 сакавіка па 6 ліпеня 2013 г. Акрамя таго, у зборнік увайшлі тры гаміліі, прамоўленыя ў рэзідэнцыі “Сумарэ” у Рыа-дэ-Жанейра, падчас Сусветных дзён моладзі ў Бразіліі. У прадмове да выдання італьянскі тэолаг Інас Біфі адзначыў, мэта выдання кнігі заключаецца ў перадачы “сакавітага зместу” гамілій Пантыфіка, якія уражваюць “арыгінальнасцю стыля, простай і, адначасова, жывой мовай, багатай метафарамі, гібкімі вобразамі, здольнымі заахвочваць слухачоў, весці дыялог з імі, пераносіць у канкрэтныя і прывычныя перыпетыі іх жыцця, якія Папа намагаецца паказаць у разнастайнасці іх наступстваў, праз святло Евангелля”.

Паводле тэолага, зборнік можа служыць у якасці каштоўнага дапаможніка па духоўным жыцці, у якім прасочваецца асаблівая дасведчаннасць Папы ў духоўным жыцці, псіхалогіі чалавека, а таксама блізкае знаёмства з сітуацыямі, праблемамі, рэакцыяй і пачуццямі грамадства і людзей. Гаміліі Францішка тычыцца хрысціянскага жыцця, прабачэння і збаўлення, непрыняцця кар’ерызму і крывадушнасці ў Касцёле. Зборнік гамілій з’яўляецца своесаблівым заклікам да разважання, праз шматлікія парады і ўказанні аскетычнага характару.

“Ранішнія гаміліі” выйшлі ў рамках серыі кніг пад назвай “Словы папы Францішка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.