2013-10-29 16:39:43

У Рыме размаўляюць пра “культуру марнасці”


RealAudioMP3 Для супрацьстаяння “культуры марнасці” патрэбна працяглае хрысціянскае выхаванне, перакананы кардынал Жуан Браз дэ Авіс, прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Іерарх прыняў удзел у канферэнцыі на тэму “Вернасць і настойлівасць у пакліканні ў кантэксце культуры марнасці”. Яна адбылася 29 кастрычніка 2013 г. у Папскім універсітэце “Антаніянум” у Рыме. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кардынал Браз дэ Авіс адзначыў, што захаваць вернасць любому пакліканню людзям становіцца усё складаней, асабліва перад абліччам сённяшняй культуры, для якой няма нічога канчатковага і вечнага, дзе ўсё трывае “пакуль гэта мне падабаецца, пакуль гэта робіць мяне шчаслівым...”. Паводле пурпупарата, у такім кантэксце варта паглыбіць разважанне над вяртаннем да вернасці, якая будзе трывалай і па-сапраўднаму сардэчнай.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на важнасць пастаяннага кантакту з Божым словам. “Слова Божае – сябар чалавека, слова Божае– блізкае, не далёкае; яно не накладае цяжар, але дае ўмовы для шчасця. Калі ім не жывём упоўні, не жывём з пастаянным намаганнем, можа здарыцца, што частка нашага жыцця пачне імкнуцца да іншых станаў, якія не паходзяць ад Божага слова. І гэта стварае цяжкасці”, - сказаў кардынал Браз дэ Авіс і падкрэсліў, што фундаментальнымі з’яўляюцца пастанныя адносіны з Богам.








All the contents on this site are copyrighted ©.