2013-10-30 12:58:33

Ватыканскі іерарх занепакоены сыходам з манаскіх супольнасцяў


RealAudioMP3 Каталіцкія манаскія супольнасці “губляюць”, паводле ацэнкі Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, кожны год ва ўсім свеце больш за 3 тыс. членаў. Гэтыя лічбы агучыў сакратар ватыканскай дыкастэрыі, арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбала, у каментары для сённяшняга выдання ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano”. Асабліва манаскія кангрэгацыі пакідаюць маладыя людзі. Іерарх назваў гэта “трывожным феноменам”.

Галоўнай прычынай сыходу, на думку арцыбіскупа, з’яўляецца адыход ад супольнага жыцця. Аднак больш глыбокія прычыны ён бачыць у хуткім тэмпе і неабавязковасці сучаснай эпохі. У артыкуле пад назвай: “Крызіс манаскіх пакліканняў? Вінаваты зэпінг” былы генеральны настаяцель Ордэна францішканаў напісаў, што многія людзі ўхіляюцца сёння ад доўгатэрміновых абавязацельстваў, баяцца іх.

У прыватнасці, у апошнія гады рэзка скарацілася колькасць законніц ва ўсім свеце, з 2001 па 2011 гг. прыкладна на 10% – з 792 тыс. да 713 тыс. Гэта адбылося ў асноўным у сувязі з рэзкім зніжэннем уступлення ў кангрэгацыі. Таксама многія мужчынскія каталіцкія манаскія супольнасці занепакоены спадам колькасці сваіх членаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.