Францішка назвалі сярод самых уплывовых людзей свету
Папа Францішак – адзін
з самых уплывовых людзей свету, вынікае з даследавання аўтарытэтнага часопіса “Forbes”.
Пантыфік займае ў яго спісе чацвёртае месца. Выбар Францішка на Пасад св. Пятра натхніў
больш за 1,2 млрд. католікаў, напісалі эксперты “Forbes”, тлумачачы высокі “рэйтынг”
Святога Айца. Першы езуіт і лацінаамерыканец сярод кіраўнікоў Каталіцкага Касцёла
надаў больш увагі спагадзе да бедных і падкрэсліў ролю жанчын.
Узначаліў спіс
“Forbes” расійскі Прэзідэнт Уладзімір Пуцін, які перамясціў свайго амерыканскага калегу
Барака Абаму на другую пазіцыю. На трэцім месцы знаходзіцца кітайскі лідэр Сі Цзыньпін.
Пятая пазіцыя ў рэйтынгу, апублікаваным у Нью-Ёрку 30 кастрычніка 2013 г., была аддадзена
жанчыне, Канцлеру Германіі Ангеле Меркель.
Штогадовы спіс “Forbes” – гэта
рэйтынг 72 вядучых фігур у свеце (па адным на 100 млн. насельніцтва), якія маюць уплыў
у розных сектарах. Папярэднік папы Францішка, Бэнэдыкт XVI заняў у 2012 г. пятае месца.