Cітуацыя ў Сірыі,
мір на Блізкім Усходзе і фундаментальная роля хрысціян у жыцці грамадства – гэтыя
тэмы былі ў цэнтры размовы папы Францішка з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам
Пуціным. Святы Айцец прыняў палітыка на аўдыенцыі вечарам 25 лістапада 2013 г. Бакі
выказалі задавальненне двухбаковымі адносінамі і абмеркавалі некаторыя праблемы, якія
прадстаўляюць супольны інтэрэс. Сярод іх жыццё каталіцкай супольнасці ў Расіі, абарона
і падтрымка каштоўнасцяў, якая тычацца годнасці чалавечай асобы, клопат пра жыццё
і сям’ю. Асаблівая ўвага звярталася на сітуацыю хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу
ў розных рэгіёнах свету. Уладзімір Пуцін падзякаваў Францішку за ліст скіраваны з
нагоды пасяджэння “Вялікай дваццаткі” у Санкт-Пецярбургу, у якім Пантыфік заклікаў
краіны-удзельніцы не заставацца абыякавымі перад абліччам драмы, якую перажывае сірыйскі
народ. Падчас перамоваў у Ватыкане, бакі падкрэслівалі неабходнасць спынення насілля
ў гэтай блізкаўсходняй краіне і падтрымкі ініцыятыў па мірным вырашэнні канфлікта,
якія прадугледжваюць перамовы і ўдзел усіх этнічных і рэлігійных кампанентаў грамадства.
Прэзідэнт Расіі перадаў Папе прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі
Кірыла і падараваў абраз Маці Божай Уладзімірскай.