2013-12-04 12:13:10

Біскуп востра крытыкуе сітуацыю вакол Чэмпіянату свету па футболе


RealAudioMP3 Вострай крытыцы падвергнуў Чэмпіянат свету па футболе ў Бразіліі аўстра-бразільскі біскуп Эрвін Кройтлер. Пры ўсім футбольным энтузіязме ў краіне вялікая частка насельніцтва глядзіць на мерапрыемства, якое адбудзецца ў чэрвені-ліпені 2014 г., вельмі крытычна, сказаў іерарх аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. “Колькі там выкінута грошай і як паступілі з народам, гэта не ўкладваецца ў галаве. Калі бачыш, як вакол стадыёнаў зносяць дамы і людзі не ведаюць, куды ісці – хочацца крычаць да нябёсаў”, - сказаў іерарх.

Замест Кубка свету, людзі жадаюць адукацыі, аховы здароўя, функцыянальнай інфраструктуры і бяспекі ў краіне. “ФІФА” занадта ўмяшалася ў законы краіны, што можа нанесці абразу нацыянальнаму гонару многіх людзей, лічыць біскуп Кройтлер. 74-гадовы біскуп Шынгу ў басейне Амазонкі ў цяперашні час знаходзіцца з візітам у роднай Аўстрыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.