2013-12-07 14:22:48

Арцыбіскуп Генсвайн: прысутнасць Бэнэдыкта XVI на кананізацыі Яна Паўла ІІ – магчыма


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI і прэфект Папскага Дому, адзначыў што Пантыфік на пенсіі не вядзе ізаляванага жыцця і прымае ў сябе гасцей. Канешне, гэта “здаровая колькасць”, каб сустрэчы прыносілі прыемнасць, а не былі цяжарам, сказаў ён. Іерарх прызнаўся, што падчас святаў Божага Нараджэння да Бэнэдыкта XVI завітае яго брат. Кс. Георг Ратцынгер застанецца ў кляштары “Mater Ecclesiae” да канца студзеня. Арцыбіскуп таксама сказаў, што нягледзячы на свой узрост , Папа на пенсіі знаходзіцца ў добрым здароўі. “Бэнэдыкт XVI у парадку. Ён пажылы чалавек, але ў яго вельмі ясны розум, вельмі востры”, - сказаў ён.

Праз некалькі месяцаў адбудзецца кананізацыя Яна Паўла II. Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI сказаў, што не ведае, ці Пантыфік на пенсіі прыме ўдзел у набажэнстве, але дадаў, што гэта цалкам магчыма.







All the contents on this site are copyrighted ©.