2013-12-07 11:34:19

Святы Пасад вітае новую дамову ў рамках Сустветнай гандлёвай арганізацыі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца задаволена прыняццем дамовы аб спрашчэнні гандлёвых працэдур, развіцці праграм па падтрымцы сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі, падпісанай краінамі-удзельніцамі Сусветнай гандлёвай арганізацыі падчас форуму на інданэзійскім Балі 3-6 снежня 2013 г. Гаворка ідзе пра падпісанне першага юрыдычнага акту ў рамках арганізацыі з моманту яе заснавання ў 1994 г.Паводле арцыбіскупа Сільвана Тамазі, пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН і іншых сусветных арганізацыях у Жэневе, у тым ліку Сусветнай гандлёвай арганізацыі, “упершыню была дасягнута дамоўленасць па серыі мер, якія па-сапраўднаму адкрываюць дарогу міжнароднай салідарнасці, спрыяючы развіццю ўсіх краін”. Падпісаныя дакументы спрашчаюць бюракратычныя працэдуры, у выніку чаго будзе зэканомлена каля 1 трлн. долараў і павялічана колькасць працоўных месц.

Апостальскай Сталіцы, паводле ватыканскага дыпламата, адыграла ў падпісанні станоўчую ролю праз нефармальныя кантакты, спрыяючыя ўмацаванню дыялога паміж бакамі.

Дамову падпісалі 159 краін, якія ўваходзяць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.