2014-01-22 11:18:31

Папа звярнуўся да ўдзельнікаў мірнай канферэнцыі па Сірыі


RealAudioMP3 22 студзеня 2014 г. папа Францішак звярнуўся з заклікам у сувязі з пачаткам ў швейцарскім Мантрё мірнай канферэнцыі па Сірыі, працягам якой стануць мірныя перамовы, запланаваныя на 24 студзеня ў Жэневе паміж варагуючымі бакамі. “Малю Пана, каб дакрануўся да сэрцаў усіх, каб, шукаючы выключна найвыйшэшага дабра сірыйскага народа, не шкажавалі сілаў для тэрміновага спынення насілля і заканчэння канфлікту, які ўжо выклікаў празмерныя пакуты”, - сказаў Папа. Францішак пажадаў “дарагому сірыйскаму народу” рашуча крочыць да прымірэння, згоды і адбудовы пры ўдзеле ўсіх грамадзян. Ён заклікаў сірыйцаў “убачыць у бліжнім не ворага, не суперніка, але брата, якога трэба прыняць і абняць”.

У мірнай канферэнцыі, якая атрымала назву “Жэнева-2”, прымае ўдзел дэлегацыя Апостальскай Сталіцы, у якую ўваходзяць арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, а таксама кс. прэлат Альберта Артэга Марцін, супрацоўнік Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.