2014-01-22 12:24:06

Святы Пасад на “Жэнева-2”: перамовы – адзіны спосаб спыніць насілле


RealAudioMP3 Святы Пасад лічыць агульнай мэтай канферэнцыі “Жэнева-2” – спыніць ваенныя дзеянні ў Сірыі, заявіў арцыбіскуп Сільвана Тамазі нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA” 21 студзеня 2013 г. Перамовы, сказаў ён, гэта адзіны спосаб спыніць насілле. Адзін мільён дзяцей-бежанцаў гаворыць аб “непрымальнай гуманітарнай праблеме”. Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў ААН выказаўся асцярожна пра перспектывы форуму ў Мантрё. “Цяжка гуляць у прарока”, - сказаў арцыбіскуп Тамазі. “Тое, што можна назіраць, гэта пазітыўны крок на шляху да больш сур’ёзнага дыялогу”, - дадаў ён. “Ясна, што мір прывязаны да ўмоў і сітуацый, якія ляжаць за межамі Сірыі”, - заявіў ватыканскі дыпламат. Ён назваў гэта “вайной чужымі рукамі”, за якую расплочваюцца сірыйскія грамадзяне. Таму апрача канфліктуючых бакоў і міжнароднай супольнасці ў рашэнне, паводле іерарха, павінны ўключыцца такія дзяржавы як: Саудаўская Аравія і Іран.

Апостальская Сталіца пастаянна сочыць за становішчам хрысціян у Сірыі. У той жа час, захаванне хрысціянскай супольнасці ляжыць у інтарэсах самой Сірыі. “Прысутнасць хрысціян дапамагае будаваць дэмакратычнае грамадства”, - сказаў арцыбіскуп. Першаснай мэтай іерарх лічыць спыненне насілля ў краіне, уступленне ў перамовы, распачацце аднаўлення і адкрыццё магчымасці працаўладкавання для маладых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.