2014-01-26 13:27:45

Папа моліцца за Украіну


RealAudioMP3 “Я блізка Украіны і малюся за тых, хто страціў жыццё ў гэтыя дні, і за іх сем’і”, - запэўніў Францішак украінскіх вернікаў і пілігрымаў, якія сёння былі прысутнымі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра. “Я спадзяюся, што дойдзе да канструктыўнага дыялогу паміж дзяржаўнымі ўстановамі і грамадзянскай супольнасцю”, - сказаў Францішак. Святы Айцец пажадаў, каб у краіне не дайшло больш да гвалтоўных дзеянняў, але каб у сэрцы кожнага перамог дух супакою і пошуку сумеснага дабра.

Я.Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.