2014-01-29 12:31:05

Ватыкан выдасць адмысловыя медалі і манеты еўра да кананізацыі Пантыфікаў


RealAudioMP3 Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел абявясціў аб выхадзе 3 сакавіка 2014 г. двух памятных медалёў да кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла ІІ. Першы варыянт будзе выкананы з бронзы, другі – са срэбра. На аверсе будзе віднець герб папы Францішка, а на рэверсе – профілі святых Яна XXIII і Яна Паўла II. Дыяметр абодвух медалёў складзе 35 мм. Бронзавы выйдзе тыражом у 30 тыс. экзэмпляраў і будзе каштаваць 15 еўра, тыраж срэбнага складзе 7 тыс. экзэмпляраў, а кошт – 50 еўра.

Апрача таго, аддзел паінфармаваў аб выхадзе ў той жа дзень новай серыі манет еўра 2014 года выпуску, якая будзе складацца з васьмі асобнікаў, з усімі тэхнічнымі характарыстыкамі адзінай еўрапейскай валюты. На манетах будзе віднець партрэт папы Францішка, словы “CITTÀ DEL VATICANO” і дванаццаць зорак. Тэма, абраная для набору манет – кананізацыя Яна XXIII і Яна Паўла II. Срэбная манета ў 20 еўра будзе прысвечана першаму з Пантыфікаў, а залатая ў 50 еўра – другому.

Таксама 3 сакавіка з’явіцца “звычайны” набор за 2014 г., які будзе складаецца з 8 манет (2 і 1 еўра, 50, 20, 10, 5, 2, 1 еўрацэнтаў).







All the contents on this site are copyrighted ©.