2014-02-06 15:25:01

Легіянеры Хрыста: перамагаць дабром наступствы зла


RealAudioMP3 Легіянеры Хрыста вырашылі пераглядзець харызмат супольнасці, дыстанцуючыся ад асобы свайго заснавальніка, у якасці прыкладу да наследвання, і яго асабістых запісаў, у якасці кіраўніцтва ў духоўным жыцці. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 6 лютага 2014 г., хутка пасля заканчэння генеральнага капітула кангрэгацыі, які праходзіў у Рыме. Манаская супольнасць “Легіянеры Хрыста” была заснавана ў Мексіцы ў 1941 г. кс. Марсьялем Масьелем. Некалькі гадоў таму былі выяўлены сур’ёзныя амаральныя паводзіны заснавальніка, пасля чаго Бэнэдыкт XVI заклікаў да ачышчэння кангрэгацыі і прызначыў у сувязі з гэтым свайго спецыяльнага дэлегата кардынала Веласіа Дэ Паоліса.

Удзельнікі капітула рашуча асудзілі ўчынкі заснавальніка супольнасці і выказалі жаданне “адкупіць сваю балючую гісторыю, перамагаючы дабром наступствы зла”. “Толькі так зможам знайсці евангельскі сэнс таму, што адбылося, і будаваць нашу будучыню на моцным фундаменце даверу да Бога, вернасці Касцёлу і праўдзе”, - гаворыцца ў паведамленні. Акрамя таго, яны нагадалі, што Бэнэдыкт XVI назваў супольнасць “здаровай”, але патрабуючай зменаў. Гэтыя змены, акрамя перагляду харызмата, будуць тычыцца кіравання кангрэгацыяй і фармацыі яе членаў, гаворыцца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.