2014-02-17 16:01:33

Венесуэла: забіты два салезіяніна


RealAudioMP3 16 лютага 2014 г. у венесуэльскім горадзе Валенсія былі забіты два законнікі. Трагедыя здарылася ў салезіянскім калегіуме св. Яна Боска. Ахвярамі злачынцаў сталі 80-гадовы святар айцец Хэсус Плаца і 84-гадовы брат Луіс Санчэс. Яшчэ адзін законніц, 64-гадовы айцец Давід Марын атрымаў нажавыя раненні. Злачынцамі аказаліся два юнакі – 13-ці і 15-ці гадоў, якія праніклі ў будынак калегіума з мэтай аграблення, але ўбачыўшы святароў, вырашылі “не пакідаць сведкаў”. Паўднёвая Амерыка з’яўляецца самым небяспечным у свеце кантынентам для святароў. У 2013 г. тут загінулі 15 душпастыраў: 7 у Калумбіі, 4 у Мексіцы, па аднаму ў Бразіліі, Венесуэле, Панаме і Гаіці.

Венесуэла асабліва ахоплена насіллем не працягу апошніх некалькіх дзён у сувязі з пратэстамі супраць палітыкі Прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Пасля забойства трох пратэстуючых, 12 лютага 2014 г. Канферэнцыя Біскупаў Венесуэлы выступіла з заявай, у якой заклікала да міру і дыялогу ў грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.