2014-02-19 11:12:35

Пантыфік заклікаў да згоды і міру ва Украіне


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў да мірнага заканчэння канфлікту ва Украіне. “З глыбокай занепакоенасцю я сачу за тым, што адбываецца ў гэтыя дні ў Кіеве”, - прызнаўся Святы Айцец 19 лютага 2014 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая праходзіла на плошчы св. Пятра. “Я запэўніваю ў маёй блізкасці да ўкраінскага народу і малюся за ахвяр насілля, членаў іх сем’яў і параненых. Заклікаю ўсе бакі спыніць любыя акты насілля і шукаць згоды і міру ў краіне”, - сказаў Пантыфік. Рэакцыя Святога Айца паследавала пасля інфармацыі аб шматлікіх смяротных ахвярах супрацьстаяння ў Кіеве. Гэта не першы за апошнія тыдні заклік папы Францішка да мірнага вырашэння палітычнага крызісу і канфлікту ва Украіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.