Кананізацыя Пантыфікаў ва ўсіх буйных сацыяльных сетках
“Кананізацыя – мне
падабаецца” – з буйнамаштабнай ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць
цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII. Рымская дыяцэзія разам
са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA” распрацавалі адпаведную
канцэпцыю, заявілі ў Ватыкане 31 сакавіка 2014 г. падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай
кананізацыі, што пройдзе 27 красавіка 2014 г. на плошчы св. Пятра. Праз “Facebook”,
“Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь павінна атрымаць веды аб навучанні
і сведчанні двух Пантыфікаў.
Інфармацыя будзе даступна: у “Facebook” па адрасе
2popesaints; у “Twitter” – @2popesaints; у “Youtube” і “Storify” – 2popesaints; у
“Instagram” пад хэштэгам #2popesaints.