2014-04-04 10:32:57

Святы Айцец атрымаў ад Елізаветы II кошык з “каралеўскімі” стравамі


RealAudioMP3 Елізавета II наведала Ватыкан. 3 красавіка 2014 г. яна сустрэлася з папам Францішкам. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, візіт каралевы распачаўся на ватыканскай плошчы Яна Паўла II, дзе яе павітаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Пантыфік прыняў Яе Вялікасць і яе мужа, герцага Эдынбургскага, у адным з памяшканняў Залы Паўла VI. Сустрэча, якая насіла прыватны характар, доўжылася каля дваццаці хвілін. Затым адбылося прадстаўленне дэлегацыі, якая суправаджала манаршую асобу, і абмен падарункамі. Елізавета II прынесла ў дар Святому Айцу кошык з прадуктамі, паходзячымі з розных частак каралеўскіх уладанняў: мёд з садоў Букінгемскага палаца, аляніну і ялавічыну з Віндзорскага замка, сідр і яблычны сок з Сандрынгем, печыва і віскі з сядзібы Балморал у Шатландыі. Пантыфік падарыў Яе Вялікасці факсіміле каштоўнага дакументу з 1679 г., які захаваўся ў Ватыкане, якім папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка на ўвесь Касцёл. Святы з’яўляўся продкам брытанскай каралеўскай сям’і і заснавальнікам Вэстмінстэрскага абацтва. Герцаг Эдынбургскі атрымаў ад Папы трыпціх медалёў бягучага пантыфікату.

Раней Елізавета II сустракалася ў Ватыкане з Піем XII, Янам XXIII і двойчы з Янам Паўлам II. Яе спатканне з Бэнэдыктам XVI адбылося у Вялікабрытаніі ў 2010 г. Яе Вялікасць прымала Святога Айца ў Каралеўскім палацы каля Эдынбурга.







All the contents on this site are copyrighted ©.