Пантыфік не супраць чытання Бібліі з дапамогай высокатэхналагічных прылад
“Простым жэстам” з
вялікім значэннем назваў Святы Айцец ініцыятыву, якая праводзілася 6 красавіка 2014
г. на плошчы св. Пятра. Кожны з вернікаў, які прыйшоў сюды, меў магчымасць атрымаць
“кішэннае” Евангелле. Натхняльнікам ініцыятывы стаў сам папа Францішак. На працягу
некалькіх нядзель ён заахвочваў вернікаў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле,
каб штодзённа чытаць невялікі фрагмент з яго. Пантыфік прызнаўся, што ўзгадаў старажытную
традыцыю Касцёла, падчас Вялікага посту ўручаць Евангелле катэхумэнам, якія рыхтаваліся
прыняць хрост. “Вазьміце яго, вазьміце з сабой, і чытайце яго кожны дзень. Гэта Езус
гаворыць з вамі ў ім!”, - сказаў ён да сабраных на ватыканскай плошчы.
Святы
Айцец адзначыў, што невялікія Евангеллі распаўсюджваліся бясплатна. “Дарам атрымалі,
дарам давайце, нясіце пасланне Евангелля!”, - заклікаў ён. Калі хтосьці ўсё ж пажадае
нечым “аплаціць” атрыманую кнігу, Папа прапанаваў зрабіць гэта малітвай за ворагаў,
справай міласэрнасці або прабачэннем непрыяцеля.
Хоць вернікі атрымалі Евангелле
у “традыцыйным” фармаце, як кнігу, Папа не супраць, каб Божае слова чытаць з дапамогай
высокатэхналагічных прылад. “Вы можаце насіць з сабой Біблію ў мабільным тэлефоне
або планшэце”, - адзначыў ён і дадаў, што “важна чытаць Божае слова з дапамогай любых
сродкаў”, галоўнае, заўсёды чытаць яго і слухаць, што Езус кажа нам.
Сёння
на плошчы св. Пятра былі раздадзены тысячы Евангелляў. Ініцыятыву рэалізавала Апостальская
элемазінарыя, якая запрасіла для дапамогі 150 валанцёраў, рымскіх семінарыстаў і сясцёр
Маці Тэрэзы. Кішэнная кніга была надрукавана ў Ватыканскай тыпаграфіі і змяшчае чатыры
Евангеллі і Дзеі апосталаў.