2014-04-08 15:29:33

Папа ў Вялікі чацвер узначаліць літургію ў цэнтры для інвалідаў і пажылых


RealAudioMP3 У Вялікі чацвер, 17 красавіка 2014 г., Святы Айцец ў 17.30 узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскім цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, які клапоціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых. У Эўхарыстыі прымуць удзел пастаяльцы цэнтра і члены іх сем’яў, супрацоўнікі і кіраўніцтва. Францішак здзейсніць абрад абмывання ног. Як вядома, год таму Святы Айцец узначаліў літургію Вячэры Пана ў рымскай турме для непаўналетніх „Casal del Marmo”, дзе абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій.

Цэнтр “Santa Maria della Provvidenza” знаходзіцца пад апекай фонда, названы ў гонар беатыфікаванага ў Мілане 25 кастрычніка 2009 г. кс. Карла Ньёкі, мае 150 месцаў, з якіх 60 прызначаны для асоб, якім не можна аказаць належнай апекі дома, 60 – для людзей, якія падлягаюць шырокай рэабілітацыі з высокім узроўнем дапамогі, 30 ложкаў – для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў нейраматорнай рэабілітацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.