2014-04-16 11:30:17

Святы Пасад прадставіць даклад на форуме Камітэта ААН супраць катаванняў


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца прадставіць даклад на форуме Камітэта ААН супраць катаванняў толькі адносна Дзяржавы Ватыкан, сказаў кс. Федэрыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку адказаў на пытанні журналістаў у сувязі з паведамленнямі СМІ, што 5 і 6 мая Святы Пасад у Жэневе выступіць з папярэднім дакладам па Канвенцыі аб забароне катаванняў. Кс. Ламбардзі нагадаў, што Апостальская Сталіца прадставіць даклад разам з Кіпрам, Літвой, Гвінеей, Чарнагорыяй, Сьера-Леонэ, Тайландам і Уругваем. Ён адзначыў, што гэта звычайная працэдура, якая дзейнічае адносна дзяржаў-членаў Канвенцыі. Святар падкрэсліў, што Апостальская Сталіца далучылася ў 2002 г. да Канвенцыі толькі ад імя Дзяржавы Ватыкан. Такім чынам, яна выконвае абавязацельствы, узятыя толькі ад імя Ватыкану, прадстаўляць перыядычныя даклады ў адпаведнасці з працэдурамі, усталяванымі названай Канвенцыяй.

У студзені 2014 г. дэлегацыя Святога Пасаду прадставіла даклад на форуме Камітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах дзіцяці. Заключныя заўвагі гэтай структуры былі істотным чынам паддадзены ўплыву няўрадавых арганізацый, якія падтрымліваюць між іншым гомасексуалізм. На думку Апостальскай Сталіцы, дакумент насіў выразна ідэалагічны характар.

Ёсць асцярогі, што і на форуме камітэту ААН супраць катаванняў шмат месца зоймуць меркаванні падобных няўрадавых арганізацый, якія выкарыстоўваюць драму жорсткага абыходжання з дзецьмі для барацьбы з Касцёлам.







All the contents on this site are copyrighted ©.