2014-04-17 14:38:49

Трансляцыя кананізацыі Пантыфікаў у кінатэатрах свету


RealAudioMP3 Трансляцыя кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая пройдзе на плошчы св. Пятра 27 красавіка 2014 года, будзе адбывацца ва ўсіх кутках свету, дзякуючы сумеснай ініцыятыве Ватыканскага тэлевізійнага цэнтру, а таксама кампаній “Sky”, “Sony” і “Nexco Digital”. Прамая трансляцыя з плошчы св. Пятра будзе ажыцяўляцца ў 500 кінатэатрах свету. У многіх з іх у высокай якасці і 3D вымярэнні. Уваход на прагляд цырымоніі кананізацыі будзе бесплатны.

Самая вялікая колькасць кінатэатраў, якія пажадалі прыняць удзел у ініцыятыве знаходзіцца ў Італіі і ЗША – больш за 100 кінатэатраў у кожнай з гэтых краін. Таксама трансляцыі пройдуць у гарадах Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Ірландыі, Іспаніі, Аргентыны, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Мексікі, Уругвая і Лівана. У краінах Усходняй Еўропы трансляцыя будзе арганізавана ў кінатэатрах Польшчы, Чэхіі, Харватыі і Босніі і Герцагавіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.