2014-04-17 14:06:55

Францішак павіншаваў з днём нараджэння Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з днём нараджэння. 16 красавіка 2014 г. Пантыфіку на пенсіі споўнілася 87 гадоў. З гэтай нагоды Францішак патэлефанаваў яму і склаў свае найлепшыя пажаданні. Ён расказаў свайму папярэдніку на Пасадзе св. Пятра, што асабліва маліўся за яго падчас ранішняй Эўхарыстыі. У сваю чаргу Бэнэдыкт XVI вырашыў правесці дзень свайго нараджэння без святкаванняў – у атмасферы цішыні і малітвы, у сувязі з тым, што Касцёл у гэтыя дні перажывае Вялікі тыдзень, расказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.