2014-04-18 11:09:38

Галоўны рабін Рыма павіншаваў Папу з велікоднымі святамі


RealAudioMP3 Галоўны рабін Рыма Рыкарда Дзі Сэньі скіраваў свае велікодныя віншаванні да папы Францішка. Адказваючы на пажаданні, якія Святы Айцец скіраваў рымскай юдэйскай супольнасці з нагоды свята Песах, Дзі Сэньі адзначыў, што перыядычнае супадзенне святкавання Пасхі ў хрысціян і юдэяў з’яўляецца заклікам да “супольных і ўзаемных каштоўнасцяў, перш за ўсё да веры ў боскую прысутнасць у гісторыі, якая спрыяе вызваленню чалавека з прыгнечанасці і заахвочвае людзей да гэтага задання”. Кіраўнік юдэйскай супольнасці Рыма нагадаў таксама пра кананізацыю благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца 27 красавіка 2014 г. Гэтых Пантыфікаў ён назваў “двума вялікімі Папамі, якія пазітыўна змянілі гісторыю адносінаў паміж Касцёлам і юдаізмам, а гэта” – на яго думку – “для усіх з’яўляецца знакам надзеі”.

Рыкарда Дзі Сэньі паабяцаў папе Францішку малітву юдэйскай супольнасці ў інтэнцыі яго візіту ў Святую Зямлю, які адбудзецца напрыканцы мая 2014 г., каб ён значна паспрыяў палітычнаму і рэлігійнаму міру ў рэгіёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.