2014-04-21 15:56:34

Глядзець кананізацыю Пантыфікаў будзе магчыма ў розных частках Рыма


RealAudioMP3 За кананізацыяй благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ можна будзе назіраць у розных частках Рыма, прычым слухаючы каментары на той ці іншай мове. Яшчэ пачынаючы з Вялікага чацверга на вуліцай Вечнага горада пачалі ўстанаўліваць вялізарныя экраны на якіх будзе весціся трансляцыя кананізацыі. Некаторыя з іх ужо ўстаноўлены ў ваколіцах рымскага Калізея і былі выпрабаваны падчас набажэнства Крыжовага шляху 18 красавіка 2014 г. Трансляцыя на адным з гэтых экранаў будзе весціся з перакладам на англійскую мову.

Іншыя экраны будуць устаноўлены пачынаючы з 25 красавіка непасрэдна каля плошчы св. Пятра, уздоўж вуліцы Канчыліяцыёнэ і Замка Анёла. Адзін з экранаў размесціцца на старажытнай плошчы Навона – тут можна будзе слухаць каментар і пераклад на польскай мове. Недалёка ад яе – на плошчы Фарнэзэ, будзе ажыцяўляцца каментаванне для франкамоўных пілігрымаў. Яшчэ адзін экран установяць каля базылікі Санта Марыя Маджорэ. Акрамя самой трансляцыі цырымоніі кананізацыі на некаторыя экраны будзе перадавацца важная практычная інфармацыя для прыбыўшых у Вечны горад, а таксама кароткія фільмы прысвечаныя будучым святым.








All the contents on this site are copyrighted ©.