2014-04-23 13:43:24

Пантыфік выказаў салідарнасць з беспрацоўнымі


RealAudioMP3 У канцы агульнай аўдыенцыі 23 красавіка 2014 г. папа Францішак выказаў салідарнасць з працаўнікамі металургічнага камбіната “Lucchini” у італьянскім П’ёмбіна, які знаходзіцца ў стадыі закрыцця. Перад згашэннем даменнай печы, што адбылося 22 красавіка 2014 г. увечары, металургі пераслалі Святому Айцу свой відэа-зварот. “Дарагія работнікі, дарагія браты, на вашых тварах адлюстраваўся глыбокі смутак і непакой бацькоў сем’яў, якія патрабуюць павагі да свайго права на працу, на годнае жыццё і клопат аб тым, кам накарміць і выхаваць сваіх дзяцей. Будзьце ўпэўнены ў маёй салідарнасці і малітве. Не знеахвочвайцеся, Папа з вамі і моліцца за вас, каб, калі згасне чалавечая надзея, заяснела надзея Божая, што ніколі не расчароўвае”, - сказаў Святы Айцец. Ён заклікаў адказных асоб прыкласці ўсе намаганні і, выкарыстоўваючы крэатыўнасць і вялікадушнасць, аднавіць надзею ў сэрцах металургаў з “Lucchini” і сэрцах усіх беспрацоўных, якія апынуліся ў такой сітуацыі праз эканамічны крызіс. “Прашу вас, расплюшчыце вочы і не заставайцеся са складзенымі рукамі!”, - сказаў Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.