2014-04-24 11:08:20

Святы Пасад патлумачыў сітуацыю вакол асабістых тэлефонных званкоў Папы


RealAudioMP3 Зала Друку Апостальскай Сталіцы пракаментавала сітуацыю, якая склалася вакол асабістых тэлефонных званкоў папы Францішка, пасля якіх некаторыя суразмоўцы Пантыфіка не дакладна пераказвалі іх змест для СМІ, што выклікала шматлікія пытанні. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку, адзначыў, што тэлефанаванні “адбываліся ў кантэксце асабістых пастырскіх адносін папы Францішка” і “не ў якой меры не з’яўляюцца часткай публічнай дзейнасці Пантыфіка”, таму не варта чакаць ад Святога Пасаду “ніякай інфармацыі або каментароў” па гэтай тэме. Святар адзначыў, што паведамленні СМІ адносна гэтага пытання “не могуць быць пацверджаны” і не могуць разглядацца ў якасці надзейнай крыніцы інфармацыі, больш за тое, яны з’яўляюцца “крыніцай непаразуменняў і блытаніны”. Такім чынам, гэтыя выпадкі не маюць ніякіх наступстваў для вучэння Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.