2014-05-26 10:51:47

Францішак: “Яд ва-Шэм” – напамін пра тое, да чаго можа прывесці адмова ад Бога


RealAudioMP3 Словы з трэцяга раздзелу Кнігі Быцця: “Дзе ты, Адаме”, сталі лейтматывам прамовы-разважання Святога Айца ў іерусалімскім мемарыяле Халакоста “Яд ва-Шэм”, які Пантыфік наведаў пасля сустрэчы з вялікім муфтыем. Ён падкрэсліў разбуральную рэчаіснасць звернутага супраць чалавека зла, якое заўсёды знаходзіцца ў кантрасце з годнасцю чалавечай асобы, створанай Богам на яго вобраз і падабенства. Для Папы, іерусалімскі мемарыял – гэта напамін пра тое, да чаго можа прывесці ідалапаклонства і адмова ад Бога. Разважанне Францішка ў вялікай частцы складалася з пытанняў, якія можна знайсці на старонках Старога Запавету, і аўтарам якіх быў Бог, адрасатам жа – чалавек. Прайшлі вякі, але для сучасных людзей яны гучаць яшчэ больш актуальна: “Хто ты, чалавек? (...) Да якіх зверстваў ты быў здольны? Што прымусіла цябе так нізка ўпасці? (...) Хто цябе заразіў ганарыстасцю гаспадара дабра і зла? Хто пераканаў цябе, што ты бог?”. “Ты не толькі катаваў і забіваў сваіх братоў, але паклаў іх у ахвяру для самога сябе, таму што абвясціў сябе богам”, - з горыччу прамовіў Пантыфік.

Папа закончыў сваю прамову-разважанне заклікам да Бога: “Памятай аб нас у сваёй міласэрнасці. Дай нам ласку саромецца таго, што як людзі, мы ў стане зрабіць, сорамецца крайняга ідалапаклонства, пагарды і знішчэння нашага цела”.

Перад візітам у “Яд ва-шэм” Святы Айцец наведаў “Сцяну Плачу”, адзіную якая захавалася ад Ерузалемскай Святыні. Францішак змясціў у ёй канверт са словамі малітвы, у якой словамі 122-га псальму ён просіць “Бога Абрагама , Ісаака і Якуба” аб спакоі для Іерусаліма.







All the contents on this site are copyrighted ©.