2014-06-25 11:39:08

Прыналежнасць да Касцёла – гэта як прозвішча для хрысціяніна


RealAudioMP3 Пра важнасць прыналежнасці да Касцёла апавядаў папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 25 чэрвеня 2014 г. Пантыфік падкрэсліў, што немагчыма быць ізаляваным хрысціянінам, “самім па сабе”, таму што “хрысціянская ідэнтычнасць” характарызуецца менавіта прыналежнасцю да Касцёла. Яна з’яўляецца нібыта прозвішчам для верніка. “Калі імя: “хрысціянін”, то прозвішча: “прыналежу да Касцёла”, - сказаў Папа. “Цудоўна адзначыць, што гэта прыналежнасць была выказана таксама ў імені, якім Бог назваў сябе сам. Адказваючы Майсею, у цудоўным фрагменце пра “палаючы куст”, Ён акрэсліў сябе, як Бог айцоў. Не сказаў: “Я усемагутны”. Не! Але, Я Бог Абрагама, Бог Ісаака, Бог Якуба. Такім чынам Ён паказаў сябе, як Бога, які заключыў запавет з нашымі Айцамі і заўсёды верны яму, і які кліча увайсці ў гэтыя адносіны, якія нам папярэднічаюць. Адносіны Бога з Яго народам, папярэднічаюць усім нам, яны паходзяць яшчэ з тых часоў”, - сказаў Папа.

Паводле Святога Айца, ніхто не становіцца хрысціянінам сам па сабе. “Хрысціяне не ўзнікаюць у лабараторыі. Хрысціянін з’яўляецца часткай народа, які прыйшоў здалёк. Ён прыналежа да народу, які называецца Касцёлам”, сказаў Папа.

“Калі мы верым, калі ўмеем маліцца, калі знаёмы з Панам і можам слухаць Яго слова, калі адчуваем Яго блізка, распазнаем у братах – усё гэта таму што іншыя, перад намі, жылі верай і перадалі яе нам. Веру мы атрымалі ад нашых айцоў, нашых продкаў, і яны ёй навучылі. Калі добра падумаем, хто ведае, колькі абліччаў нашых блізкіх пройдуць перад нашымі вачыма, у гэты момант: гэта могуць быць абліччы нашых бацькоў, якія папрасілі для нас хросту, нашых бабуль ці якіх-небудзь сваякоў, якія навучылі рабіць знак крыжа і першым малітвам, (...) ці можа аблічча пробашча, іншага святара, законніцы, катэхета, якія перадалі нам змест веры і дапамаглі расці як хрысціянам. Гэта Касцёл: вялікая сям’я, у якой прымаюцца і вучацца жыць, як вернікі і вучні Пана Езуса”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, спакуса жыцця без Касцёла – спакуса выключна асабістых і беспасрэдных адносінаў з Богам, з’яўляецца небяспечнай і шкоднай.

“Сапраўды, каб крочыць разам трэба шмат намаганняў, і часам гэта нават складана. Можа здарыцца так, што некаторыя браты і сёстры, будуць ствараць праблемы ці правакаваць скандалы... Але Пан даверыў сваё пасланне збаўлення людзям, усім нам, сведкам; і ў нашых братах і сёстрах, з іх дарамі і недахопамі, Ён выходзіць нам насустрач і дазваляе распазнасць сябе. Гэта азначае прыналежаць да Касцёла. Добра памятайце: быць хрысціянінам азначае прыналежаць да Касцёла. Імя: “хрысціянін”, а прозвішча: “прыналежны да Касцёла”, - сказаў Папа.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Францішак нагадаў пра урачыстаць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначалася 22 чэрвеня 2014 г. і заклікаў знаходзіць у Эўхарыстыі сапраўдную крыніцу духоўнага насычэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.