Па меншай меры 60 хрысціян у Іране ўтрымліваюцца ў турмах за веру
Арганізацыя пад газвай
“Middle East Concern” паведаміла пра па меншай меры 60 хрысціян, якія ўтрымліваюцца
ў турмах Ірану толькі таму, што з’яўляюцца паслядоўнікамі Езуса Хрыста. Роберт Дункан
прадставіў міжнароднай хрысціянскай ініцыятыве “Open Doors” (Адчыненыя дзверы) фактары,
якія вядуць да гэтай сітуацыі. Па-першае, урад лічыць некаторыя рэлігійныя супольнасці
пагрозай для нацыянальнай бяспекі. Лідэры так званых “хатніх супольнасцяў” (хрысціяне,
якія па прычыне пераследу збіраюцца ў прыватных дамах) падвяргаюцца арышту і караюцца
ў першую чаргу, хоць падчас паліцэйскіх аблаў усе члены суппольнасці бяруцца пад варту
для допыту. У многіх выпадках, гэтыя людзі падпісваюць заяву, у якой абавязваюцца
спыніць любую хрысціянскую дзейнасць. На момант допытаў яны часта перавозяцца ў невядомым
кірунку. Усё гэта робіцца без прысутнасці адвакатаў. Іх сем’і нічога не ведаюць пра
месцазнаходжанне сваіх блізкіх. Кнігі, кампутары, мабільныя тэлефоны канфіскуюцца,
часам забіраецца ўся маёмасць. Касцёлы і хрысціяне знаходзяцца пад пастаянным і паўсюдным
кантролем.
Адвакацкая дапамога для хрысціян у Іране не з’яўляецца нормай.
Бывае, што юрыстам пагражаюць і нават арыштоўваюць. Гэта стала частай з’явай асабліва
ў апошні час. Калі хрысціян выпускаюць пад заклад, яны атрымліваюць ад уладаў распараджэнне
пакінуць краіну. Цяжка чакаць справядлівага рашэння ад так званых рэвалюцыйных судоў.
Турмы ў Іране, як правіла, перапоўненыя, і фізічнае і псіхалагічнае насілле,
нават катаванні, на парадку дня. Недастатковая медыцынская дапамога ці яе поўная адсутнасць
прыводзяць да аслаблення асуджанага, як было ў выпадку пастара Саіда Абэдзіні. Пасля
вызвалення з турмы хрысціяне знаходзяцца пад кантролем. Часта гэта спалучаецца з пагрозамі
і паўторнымі арыштамі ў выпадку далейшай хрысціянскай дзейнасці.
Міжнародная
хрысціянская ініцыятыва “Open Doors” заклікала да малітвы за іранскіх хрысціян, якія
маюць мужнасць і сілу казаць пра Езуса ў цяжкіх умовах пераследу.