2014-07-21 14:34:58

Галандскі епіскапат выказаў спачуванні сем’ям ахвяр авія-катастрофы над Украінай


RealAudioMP3 Галандскія каталіцкія біскупы заклікалі да малітвы за ахвяр авіякатастрофы, якая адбылася 17 ліпеня 2014 г. на Украіне. На сайце епіскапату Нідэрландаў яго старшыня, кардынал Вім Эйк, выказаў спачуванне членам сем’яў і сябрам загінулых. Пасля катастрофы, менавіта яны павінны быць акружаны асаблівай апекай, напісаў іерарах. Свае спачуванні выказала таксама Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў. У спецыяльнай тэлеграме падкрэсліваецца, што задача палітыкаў, знайсці хуткае рашэнне украінскага канфлікту.

На борце самалёта малазійскіх ліній “Боінг 777” з Амстэрдама ў Куала-Лумпур было 298 чалавек. Сярод ахвяр большасць – 193 асобы – былі грамадзянамі Нідэрландаў. Каля ста пасажыраў ляцелі на міжнародную канферэнцыю па эпідэміі СНІДу ў аўстралійскім Мельбурне. Загінуў таксама былы старшыня Міжнароднай асацыяцыі па барацьбе са СНІДам, галандзец Джоэп Ланге.

Нягледзячы на катастрофу 20-я Міжнародная канферэнцыя па эпідэміі СНІДу не была адменена. Сустрэча, у якой прымаюць удзел прыкладна 12 тыс. чалавек, пачалася 20 ліпеня 2014 г.

Раней Святы Айцец Францішак таксама заявіў, што са смуткам успрыняў навіну аб крушэнні самалёта “Malaysian Airlines” на ўсходзе Украіны. Ён узносіць малітвы за шматлікіх ахвяр інцыдэнту і іх родных. У сувязі з трагедыяй Папа чарговы раз звярнуўся з сардэчным заклікам да ўсіх бакоў украінскага канфлікту шукаць міру і вырашэння праблем шляхам дыялога, каб пазбегнуць далейшых страт нявінных чалавечых жыццяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.