2014-07-21 12:23:46

Генсек ААН назваў пераслед хрысціян у Іраку злачынствам супраць чалавецтва


RealAudioMP3 Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што пераслед іракскіх хрысціян можа расцэньвацца як злачынства супраць чалавецтва, гаворыцца ў заяве арганізацыі. “Любыя сістэматычныя напады на грамадзянскае насельніцтва ці яго асобных прадстаўнікоў па прычыне этнічнай прыналежнасці або рэлігійных поглядаў можа з’яўляцца злачынствам супраць чалавецтва”, - сказана ў дакуменце. Кіраўнік ААН асудзіў “сістэматычны пераслед меншасцяў сярод насельніцтва Ірака з боку членаў “Ісламскай дзяржавы” і звязаных з ёй узброеных груповак”.

Сотні членаў хрысціянскай супольнасці ў мінулыя дні пакінулі свае дамы ў горадзе Масул пасля таго, як ісламісты пачалі пагражаць ім расправай, калі яны адмовяцца прымаць іслам, не заплацяць рэлігійны падатак або не пакінуць горад. На сённяшні дзень у горадзе не засталося ніводнага выўзнаўцы Хрыста. Яшчэ некалькі гадоў таму ў Масуле іх было 60 тыс.







All the contents on this site are copyrighted ©.