22 ліпеня 2014 г.
стала вядома, што 20 ліпеня 2014 г. у другой палове дня папа Францішак асабіста патэлефанаваў
сіра-каталіцкаму Патрыярху Антыяхійскаму Ігнацыю Юсэфу III Юнану, каб паведаміць,
што ён уважліва і з заклапочанасцю сочыць за драматычным становішчам хрысціян, пераследаваных
у іракскім горадзе Масул. Як паведаміў Патрыярх, размова доўжылася каля дзесяці хвілін,
на працягу якіх ён падзякаваў Пантыфіку і папрасіў яго актывізаваць свае намаганні,
каб давесці да міжнарожнай супольнасці інфармацыю, што ў правінцыі Нінэвія адбываюцца
масавыя рэлігійныя чысткі. Маўчанне так званага цывілізаванага свету пра гэта, іерарх
назваў сорамам. У канцы размовы Францішак удзяліў сваё апостальскае благаслаўленне
ўсяму хрысціянскаму насельніцтву Блізкага Усходу і паведаміў, што пастаянна моліцца
за мір і бяспеку. У Іраку існаванне хрысціянскай супольнасці падвергнута рызыцы. У
Масуле пасля амаль двух тысяч гадоў больш няма хрысціян. Апошнія з іх у мінулыя дні
знайшлі прытулак у Курдыстане. 19 ліпеня 2014 г. Патрыярх Юнан сустракаўся ў Ватыкане
з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.