2014-07-28 15:19:02

Францішак спачувае ў сувязі са смерцю італьянскага кардынала


RealAudioMP3 Пантыфік накіраваў свае спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Франчэска Маркізана. Ён назваў іерарха “выдатным сынам” італьянскай зямлі. Папа з удзячнасую ўзгадвае гэтага “дарагога пастыра”, які на працягу многіх гадоў адзначаўся “сваім ​​руплівым супрацоўніцтвам” з Апостальскай Сталіцай, асабліва падчас працы ў Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, а затым у якасці арцыпрэзбітэра ватыканскай базылікі і кіраўніка Бюро працы Апостальскай Сталіцай. “Ён заставіў пасля сябе сведчанне жыцця, адзначанага шчодрасцю ў адносінах да свайго паклікання, як святара і біскупа”, - напісаў Францішак і дадаў, што памерлы глыбока адчуваў патрэбы вернікаў і быў адкрыты да свету мастацтва і культуры. Святы Айцец паведаміў, што ўзносіць малітвы, каб Пан вітаў памерлага іерарха ў вечнай радасці і спакоі.

Італьянскі кардынал Франчэска Маркізана памёр у нядзелю 27 ліпеня 2014 г. раніцай у Рыме ва ўзросце 85 гадоў. Ён паходзіў з ваколіц Турына. Быў спецыялістам па біблійнай тэалогіі і ў 1993 па 2003 гг. кіраваў Папскай камісіяй па культурнай спадчыне Касцёла. Пасля гэта Ян Павел II прызначыў яго арцыпрэзбітэрам базылікі св. Пятра, генеральным вікарыем для Дзяржавы Ватыкан і кіраўніком Фабрыкі св. Пятра. У 2003 г. яму быў уручаны кардынальскі берэт. 25 чэрвеня 2014 г. іерарх адсвяткаваў свой ​​85-гадовы юбілей.

Пахавальная св. Імша адбудзецца ў сераду 30 ліпеня 2014 г. Узначаліць яе дэкан Калегіі кардыналаў кардынал Анджэла Садана. На развітальнай цырымоніі будзе прысутнічаць папа Францішак.

Пасля смерці кардынала Маркізана Калегія кардыналаў налічвае 212 членаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.