2014-07-29 13:53:25

Вядомаму кітайскаму кардыналу з Ганконга спаўняецца 75 гадоў


RealAudioMP3 Кітайскі кардынал Джон Тонг Хон, які, як біскуп Ганконга займае адну з самых складаных пасад у Касцёле, 31 ліпеня 2014 г. адзначыць сваё 75-годдзе. Іерарх кіруе мясцовым Касцёлам ў мегаполісе і асаблівай эканамічнай зоне з 2009 г. Ён неаднаразова заклікаў да большай рэлігійнай свабоды ў Кітаі. Па дасягненні 75-гадовага ўзросту біскуп кіруе да Папы просьбу аб адстаўцы, якая можа быць прынята або не. Зусім нядаўна кардынал Тонг крытыкаваў кантроль кітайскіх уладаў над канфесіямі і рэлігіямі. “Мы не патрабавалі б ніякага падпольнага Касцёла ў Кітаі, калі б урад практыкаваў рэлігійную свабоду”, - заявіў ён. У краіне “афіцыйны” Касцёл знаходзіцца ў падначаленні дзяржавы і, такім чынам, пад яе кантролем. Для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці патрэбны дазвол палітычнага кіраўніцтва.

Кардынал Тонг вывучаў тэалогію ў Ганконгу і атрымаў доктарскую ступень ў Папскім універсітэце “Urbaniana” у Рыме. Спачатку Бэнэдыкт XVI у 2008 г. прызначыў яго біскупам-каад’ютарам Ганконгскай дыяцэзіі, затым, у красавіку 2009 г., яе пастырам. У 2012 г. іерарх атрымаў кардынальскі берэт. Ён успрыняў гэты жэст Бэнэдыкта XVI ў якасці салідарнасці Папы з пераследаванымі ў Кітаі католікамі.

Каля 13 млн. чалавек з больш чым 1,3-мільярднага насельніцтва Кітая з’яўляюцца католікамі. Але ўладамі афіцыйна зарэгістравана толькі 6 млн. Адметнай асаблівасцю кітайскай каталіцызму з’яўляецца падзел на дзве групы: разам з блізкай да рэжыму і адобранай дзяржавай “Патрыятычнай асацыяцыяй кітайскіх католікаў”, існуе так званы “падпольны” Касцёл, які знаходзіцца ў еднасці з Рымскім Пантыфікам. Супраць членаў апошняга ўлады пастаянна ладзяць акцыі пераследу. Біскупаў і святароў арыштоўваюць. Адбываюцца біскупскія пасвячэнні без дазволу Святога Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.