2014-07-29 12:42:21

Папа наведае мемарыял у гонар ахвяр Першай сусветнай вайны


RealAudioMP3 Папа наведае 13 верасня 2014 г. мемарыял у гонар воінаў, якія загінулі ў паўночнаітальянскім горадзе Фальяна Рэдзіпулія. Там праходзіла лінія фронту падчас Першай сусветнай вайны. “Папа наведае помнік у горадзе Гёрц на мяжы са Славеніяй, узначаліць там св. Імшу і памоліцца на могілкайх для аўстрыйскіх і венгерскіх салдат”, - паведаміў арцыбіскуп Гёрца Карла Рэдаэлі. Ён дадаў, што візіт будзе доўжыцца ўсяго некалькі гадзін.

У Фальяна Рэдзіпулія знаходзіцца мемарыял у гонар загінулых там падчас кровапралітных баёў 100 тыс. салдаты. На гэтай тэрыторыі змагаліся адзін супраць другога італьянскія і аўстра-венгерскія войскі. Пасля ўступленне Італіі ў вайну ў 1915 г. тут прайшло 12 буйных бітваў, вынікам якіх сталі сотні тысяч забітых і параненых.

Папа Францішак некалькі тыдняў таму выказаў жаданне правесці малітву ў адным з мемарыялаў за загінулых ва ўсіх войнах.

У мінулую нядзелю, 27 ліпеня 2014 г., Святы Айцец нагадаў аб гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны і яе мільёнах ахвяр і разбурэннях. Ён спаслаўся на словы свайго папярэдніка, Бэнэдыкта XV, які назваў гэты канфлікт “бессэнсоўнай бойняй”, што пасля чатырох доўгіх гадоў скончылася зыбкім мірам. Францішак выказаў надзею, што, памятаючы гэту трагічную падзею, свет не будзе паўтараць памылкі мінулага, прыме ўрокі гісторыі і будзе спрыяць мірнаму і мужнаму дыялогу.







All the contents on this site are copyrighted ©.