2014-07-30 14:00:05

Францішак удзельнічаў у пахавальных абрадах кардынала Маркізана


RealAudioMP3 Папа Францішак завяршуў 30 ліпеня 2014 г. раніцай у базыліцы св. Пятра пахавальныя абрады кардынала Франчэска Маркізана, які памёр тры дні таму ва ўзросце 85 гадоў. Пахавальную св. Імшу ўзначаліў кардынал Анджэла Садана. Ён нагадаў, што памерлы быў святаром і біскупам 62 гады, з якіх 58 гадоў прысвяціў службе Святому Пасаду, робячы гэта “у метадычнай і спакойнай манеры”. Дэкан Калегіі кардыналаў нагадаў, што шлях італьянскага іерарха ў Ватыкане пачаўся яшчэ падчас пантыфікату Пія XII.

Кардынал Маркізана памёр у нядзелю 27 ліпеня 2014 г. раніцай у Рыме. Ён быў спецыялістам па біблійнай тэалогіі і ў 1993 па 2003 гг. кіраваў Папскай камісіяй па культурнай спадчыне Касцёла. Пасля гэта Ян Павел II прызначыў яго арцыпрэзбітэрам базылікі св. Пятра, генеральным вікарыем для Дзяржавы Ватыкан і кіраўніком Фабрыкі св. Пятра. У 2003 г. яму быў уручаны кардынальскі берэт. 25 чэрвеня 2014 г. іерарх адсвяткаваў свой ​​85-гадовы юбілей.

У сваёй спачувальнай тэлеграме папа Францішак назваў іерарха “выдатным сынам” італьянскай зямлі, які на працягу многіх гадоў адзначаўся “сваім руплівым супрацоўніцтвам” з Апостальскай Сталіцай, асабліва ў якасці арцыпрэзбітэра ватыканскай базылікі і кіраўніка Бюро працы Апостальскай Сталіцы. “Ён заставіў пасля сябе сведчанне жыцця, адзначанага шчодрасцю ў адносінах да свайго паклікання, як святара і біскупа”, - напісаў Францішак і дадаў, што памерлы глыбока адчуваў патрэбы вернікаў і быў адкрыты да свету мастацтва і культуры.

Пасля смерці кардынала Маркізана Калегія кардыналаў налічвае 212 членаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.