2014-07-31 10:44:16

Прадстаўнік Святога Пасаду пацвердзіў санкцыі адносна парагвайскага біскупа


RealAudioMP3 Святы Пасад увёў дысцыплінарныя санкцыі ў адносінах да парагвайскага іерарха. Біскуп Рахеліа Рыкарда Лів’ерэс Плана, які ўзначальвае дыяцэзію Сьюдад-дэль-Эстэ, не будзе мець магчымасці нейкі час здзяйсняць святарскія пасвячэнні, сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён пацвердзіў інфармацыю, якая была апублікавана ў лацінаамерыканскіх СМІ. Забарона здзяйснення пасвячэнняў была выкарыстана ў якасці “ахоўнай меры”, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду. Увядзенне санкцый было спалучана з кананічным расследаваннем падзей у дыяцэзіі Сьюдад-дэль-Эстэ і прызначэннем папскага пасланніка. Апостальская візітацыя была здзейснена кардыналам Сантас Абрыль-і-Кастэлья, даверанай асобай папы Францішка. Іерарх неўзабаве прадставіць Святому Айцу падрабязную справаздачу.

Біскуп Лів’ерэс з’яўляецца членам “Opus Dei”. Ён быў на працягу некалькіх гадоў у Буэнас-Айрэсе рэгіянальным вікарыем, заснаванай у Іспаніі ў 1928 г. Персанальнай прэлатуры. Яго гучныя заявы ў чэрвені 2014 г. у бок арцыбіскупа Асунсьён і заклік да выключэння яго з Касцёла выклікалі сапраўдны скандал.







All the contents on this site are copyrighted ©.