2014-08-08 15:47:49

Рыхтуецца сустрэча Папы з нунцыямі ў краінах Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Кардынал Філоні, прызначаны пасланнікам папы Францішка ў Ірак, з’яўляецца найбольш адпаведнай асобай для гэтага задання, лічыць кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Езуіт нагадаў, што сённяшні прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў быў Апостальскім нунцыем у Іраку і Іарданіі ў апошнія гады праўлення Садама Хусэйна, у часы вайны і першыя гады спробаў аднаўлення мірнага жыцця ў краіне. “Падчас вайны, ён верна і адважна заставаўся у Багдадзе, нягледзячы на бамбардзіроўкі і быў практычна адзіным замежным дыпламатам, які не пакідаў краіну ў дадзенай сітуацыі. Такім чынам ён з’яўляецца асобай мужнай, асобай, якая прадэманстравала любоў на насельніцтва Ірака і рэгіёна, з вялікай адданасцю. Ён можа ведаць сітуацыю і глыбока зразумець праблемы і боль гэтых людзей”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Кіраўнік Залы Друку распавёў, што ўсім Апостальскім нунцыям ў блізкаўсходнім рэгіёне, было дадзена заданне пазнаёміць прадстаўнікоў мясцовых палітычных і рэлігійных уладаў са зместам і значэннем звароту папы Францішка ў сувязі з гуманітаранай драмай у Іраку, з мэтай спрыяць духу малітвы і салідарнасці на карысць пакутуючых людзей. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць сустрэчы папскіх дыпламатычных прадстаўнікоў на Блізкім Усходзе са Святым Айцом у Ватыкане. Гэта сустрэча можа адбыцца ў верасні, падкрэсліў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.