2014-08-10 15:10:22

Пантыфік да скаўтаў: змяняйце свет, пенсія яшчэ ў 65 гадоў!


RealAudioMP3 Свет патрабуе адважнай моладзі, якая мае перад сабой гарызонт, да якога трэба ісці. На пенсію пойдзеце ў 65 гадоў, - з такімі словамі 10 жніўня 2014 г. папа Францішак звярнуўся да амаль 30 тыс. удзельнікаў італьянскай сустрэчы скаўтаў. Святы Айцец скіраваў пасланне да юнакоў і дзяўчатаў, сабраных у мястэчку Сан-Разорэ, недалёка ад Пізы, дзякуючы тэлефоннай сувязі. Паводле Пантыфіка, свет мае патрэбу ў моладзі, якая заўсёды ідзе наперад і не спыняецца. “Гэта будзе ваша заданне – дапамагчы змяніць свет, зрабіць яго лепшым”, - сказаў Францішак і заклікаў ісці да гэтай мэты, карыстаючыся праўдай, дабрынёй і прыгажосцю, якія атрымалі ад Бога.

“Не бойцеся, не дазвольце скрасці ў вас надзею. Жыццё прыналежа вам! І вы павінны дапамагчы яму заквітнець, прынесці плёны для ўсіх”, - падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.