10 жніўня 2014 г.
папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Доме св. Марты кардынала Фернанда Філоні, прэфекта
Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і спецыяльнага пасланніка ў Ірак з мэтай падтрымкі
мясцовага насельніцтва і асабліва хрысціян, якія пакутуюць ад трываючага канфлікта.
Кардынал Філоні паінфармаваў Папу аб падрыхтоўцы сваёй місіі. Пантыфік, у сваю чаргу,
падзяліўся з іерархам думкамі адносна трагічных здарэнняў, якія адбываюцца ў Іраку
і даў яму канкрэтныя ўказанні адносна місіі. Акрамя таго, папа Францішак перадаў кардыналу
Філоні пэўную суму грошай, якая будзе выкарыстана для дапамогі ахвярам вайны, у якасці
выразу канкрэтнай салідарнасці іракскаму народу і саўдзелу ў вырашэнні існуючай драматычнай
сітуацыі.