2014-08-14 14:30:48

Пантыфік да біскупаў Карэі: быць абаронцамі памяці і надзеі


RealAudioMP3 Бараніць памяць і надзею даверанага статку, заклікаў папа Францішка членаў паўднёвакарэйскага епіскапату, з якімі сустрэўся 14 жніўня 2014 г. у Сеуле. Францішак назваў іерархаў “нашчадкамі мучанікаў” і “іх гераічнага сведчання веры ў Хрыста”. Папа нагадаў пра гісторыю хрысціянізацыі Карэі, якая прайшла без місіянераў, але дзякуючы актыўнай евангелізацыйнай дзейнасці мясцовых свецкіх вернікаў, чэрпаючых натхненне са знаёмства са Святым Пісаннем. Значным з’яўляецца тое, што гісторыя Касцёла ў Карэі пачалася з непасрэднай сустрэчы з Божым Словам, адзначыў Святы Айцец. Быць абаронцам памяці, на яго думку, азначае нешта большае, чым проста памятаць пра скарбы мінулага. “Гэта азначае таксама чэрпанне духоўных рэсурсаў, каб з трываласцю і рашучасцю адказваць на надзеі, абяцанні і выклікі будучыні”, - сказаў Папа. Паводле Пантыфіка, угляданне ў мінулае без слухання закліка Бога да навяртання, не дапаможа працягваць шлях, але наадварот – запаволіць ці нават спыніць духоўны прагрэс.

Іншы абавязак біскупа – захоўваць надзею, падкрэліў Святы Айцец. “Мы пакліканы абвяшчаць свету, што акрамя матэрыяльнага дабрабыту, трэба шукаць таксама нечага большага, сапраўднага і таго, што цалкам напаўняе”, - сказаў Папа. Ён заклікаў захоўваць надзею падтрымліваючы жывым полымя святасці, братэрскай любові і місійнага запалу ў касцёльнай супольнасці.

Францішак нагадаў пра неабходнасць быцця місійным Касцёлам, які заўсёды выходзіць насустрач свету і ў першую чаргу, на перыферыі сучаснага грамадства. Папа заклікаў біскупаў надаваць належную ўвагу выхаванню дзяцей і моладзі, клапаціцца пра пажылых людзей, бедных, бежанцаў і мігрантаў. Гэта дзейнасць не павінна пераўтварыцца ў выключна сацыяльную дапамогу, бо кожны чалавек павінен расці як асоба і з годнасцю выражаць сваю асабовасць, крэатыўнасць і культуру, падкрэсліў Папа.

Францішак пажадаў, каб Касцёл у Паўднёвай Карэі, не займаўся пераняццем метадаў кіравання, планавання і арганізацыі больш характэрных для свету бізнэса, развітага ў гэтай краіне, а не крытэрям абвешчаным Езусам у Евангеллі.








All the contents on this site are copyrighted ©.