Папа Францішак прывітаў
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. “Пралятаючы
над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі
і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб
Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - гаворыцца ў традыцыйнай тэлеграме
скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка дзяржавы. Самалёт з Пантыфікам на борце знаходзіўся
над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь 13 жніўня 2014 г., каля 19.00 па мясцовым часе.
Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй
Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і,
нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Пераадоленая дыстанцыя склала 8970 км.