2014-08-16 11:04:33

Папа: мучанікі паказваюць, што не бывае кампрамісаў у пытаннях веры


RealAudioMP3 Мучанікі нагадваюць нам, што неабходна ставіць Хрыста на першае месца і не ісці на кампрамісы ў пытаннях веры, адзначыў папа Францішак 16 жніўня 2014 г. падчас беатыфікацыі Пола Юн Джы-чжуна і 123 іншых карэйскіх хрысціян, загінуўшых за веру ў ХІХ ст. Урачыстая літургія прайшла ў Сеуле, на цэнтральнай плошчы Кванхвамун. У ёй прынялі ўдзел каля 800 тыс. чалавек. У сваёй гаміліі папа Францішак звярнуўся да першых гадоў існавання Касцёла ў Карэі. Гераічная ахвяра шматлікіх мучанікаў зрабіла плённымі і багатымі яго перспектывы. Дзякуючы ім, Евангелле Хрыста вырасла, як вялікае дрэва, а яго плёны распаўсюдзіліся таксама за межамі краіны і ўсяго азіяцкага кантынента, падкрэсліў Пантыфік. Ён нагадаў пра перамогу і сведчанне тых, хто заплаціў за сваю веру ў Бога самы вялікі кошт. Пол Юн Джы-чжун і яго паплечнікі пазначылі сваю прадвесніцкую місію мучаніцтвам і сталі зернем новых хрысціян.

“Іх прыклад можа шмат сказаць нам, якія жывем у грамадстве, дзе побач з незлічонымі багаццямі, маўкліва расце самая крайняя беднасць; дзе рэдка слухаецца вокліч убогіх; і дзе Хрыстус працягвае клікаць. Ён кліча нас любіць Яго і служыць Яму працягваючы рукі нашым братам і сёстрам, якія знаходзяцца ў патрэбе”, - сказаў Папа.

Прыклад мучанікаў вучыць нас важнасці любові ў жыцці верай, а іх спадчына можа натхняць іншых людзей добрай волі гарманічна працаваць на карысць грамадства больш справядлівага, свабоднага і трываючага ў згодзе. Але быць мучанікам азначае, перад усім, быць сведкам Езуса, сказаў Папа

Перад Эўхарыстыя, Францішак чарговы раз спыніўся, каб прывітаць сваякоў ахвяраў затануўшага вясной 2014 г. парома “Севол”. Кожнаму жэсту салідарнасці і спачування да гэтых людзей з боку Пантыфіка надаюць вялікую ўвагу мясцовыя СМІ. Гэта сведчанне, паводле карэйскіх газет, дапамагае “высушыць слёзы Севола”.

Пасля беатыфікацыйнай літургіі ў Сеуле, Святы Айцец на верталёце накіраваўся ў мястэчка Ккаттаннэ, створанае для сацыяльнай абароны бедных і патрабуючых падтрымкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.