2014-08-19 12:33:42

Пантыфік прывёз Маці Божай букет ружаў з Карэі


RealAudioMP3 Візіт Святога Айца ў Паўднёвую Карэю закончыўся 18 жніўня 2014 г. Каля 18.00 самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў рымскім аэрапорце “Ciampino”. Па дарозе ў Ватыкан, Папа па традыцыі заехаў у базыліку Санта Марыя Маджорэ, каб падзякаваць Маці Божай за падарожжа і даверыць яе апецы плёны гэтай пілігрымкі. Ён усклаў на алтар перад абразом Маці Божай Снежнай маленькі квяточны букет. Яшчэ ў самалёце Пантыфік расказаў, што з самага пачатку было запланавана прывесці кветкі з Карэі. Яны павінны былі мець колеры нацыянальнага сцягу гэтай краіны. Але перад самым адлётам у нунцыятуру ў Сеуле зайшла дзяўчынка, якая падаравала Святому Айцу маленькі букет ружаў. “Тады мы сказалі: прынясем Маці Божай менавіта гэтыя кветкі, ад дзяўчынкі з Карэі”, - расказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.